Андрэя Саннікава і Ірыну Халіп дапыталі ў міліцыі
03.03.2010
—
Новости Политики
Апазіцыйнага палітыка і журналістку дапыталі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па факце паклёпу ў дачыненні да былога начальніка Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа.
Як паведаміла сайту charter97.org Ірына Халіп, яе і Андрэя Саннікава дапытвалі паасобку.
«У нас пыталіся практычна адно і тое ж: ці з'яўляемся мы каардынатарамі сайта charter97.org, ці займаемся мы журналісцкім расследаваннем «паляўнічай справы», ці публікавала я штосьці на гэтую тэму, ці сустракалася са сваякамі, ці публікавалі мы нешта на сайце «Беларускі партызан». Вядома, на ўсе пытанні мы адказалі рашучае «не», што чыстая праўда», - паведаміла журналістка.