Беларусь i Аман падпiсалi пагадненне аб стварэннi дзелавога супрацоўнiцтва
Подпiсы пад дакументам паставiлi старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Васiль Раманаў i старшыня Гандлёва-прамысловай палаты Амана Халiл Абдала Мухамед аль-Хунджы. У Гандлёва-прамысловай палаце Амана для дзелавых колаў гэтай краiны адбылася прэзентацыя iнвестыцыйных праектаў i перспектыў беларуска-аманскага гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва.
Паводле слоў кiраўнiка беларускай парламенцкай дэлегацыi старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Барыса Батуры, наша краiна адкрыта для дыялога i разглядае Аман у якасцi важнага партнёра ў рэгiёне. Ён выказаў надзею на развiццё i рэалiзацыю канкрэтных праектаў памiж дзвюма краiнамi ў розных сферах эканомiкi, сельскай гаспадаркi, развiцця iнфраструктуры. "Любы праект, якi зацiкавiць аманскi бок, будзе разглядацца праз прызму добрых адносiнаў памiж нашымi дзяржавамi", — падкрэслiў Барыс Батура. У прыватнасцi, старшыня Савета Рэспублiкi прапанаваў супрацоўнiцтва па стварэннi сумесных прадпрыемстваў у галiне аўтамабiлебудавання, прадукцыi сельскай гаспадаркi, нафтахiмii. Барыс Батура таксама адзначыў, што iнвестарам у Беларусi прадастаўляюцца значныя льготы.