Практыка прымянення залогу маёмасцi пашыраецца ў Беларусi
У Беларусi пашыраецца практыка прымянення залогу маёмасцi. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Прэзiдэнта Беларусi, кiраўнiк дзяржавы 1 сакавiка выдаў дэкрэт № 3 "Аб некаторых пытаннях залогу маёмасцi".
Дакумент накiраваны на ўдасканаленне працэдур залогу маёмасцi, растлумачылi ў прэс-службе.
У iм прадугледжваецца пашырэнне прымянення залогу (у тым лiку iпатэкi) шляхам прадастаўлення ў залог маёмасцi, замацаванай за арганiзацыяй на праве аператыўнага кiравання. Уводзiцца норма аб пазасудовым парадку задавальнення патрабавання залогатрымальнiка за кошт закладзенай маёмасцi на падставе пагаднення памiж залогадавальнiкам i залогатрымальнiкам, якое можа быць заключана як пасля ўзнiкнення падстаў для накiравання спагнання на закладзеную маёмасць, так i да гэтага моманту. Указам прадугледжваецца таксама магчымасць замены прадмета залогу любой рухомай маёмасцю па тых жа правiлах, якiя ўстаноўлены для залогу тавараў у абароце. Гэта дасць магчымасць стабiльна працуючым суб'ектам малога i сярэдняга бiзнэсу, якiя не маюць нерухомай маёмасцi, закладваць рухомую маёмасць. Пры гэтым за iмi захоўваецца права карыстання гэтай маёмасцю i замены яе iншай маёмасцю такой жа вартасцi.
Акрамя таго, змяняецца чарговасць задавальнення патрабаванняў крэдытораў пры лiквiдацыi юрыдычнай асобы i спыненнi дзейнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
Увядзенне гэтых нормаў будзе садзейнiчаць актывiзацыi гаспадарчай дзейнасцi ў краiне, паслужыць лiбералiзацыi эканамiчнага жыцця.
Дэкрэт уступае ў сiлу праз два месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання.