Наталля Пяткевiч: Жанчыны ў Беларусi маюць усе магчымасцi для самарэалiзацыi

Источник материала:  

У Беларусi каласальная ўвага ўдзяляецца жанчыне — мацi, спецыялiсту, грамадскаму дзеячу. Аб гэтым заявiла першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Наталля Пяткевiч учора на ўрачыстай цырымонii падвядзення вынiкаў другога рэспублiканскага конкурсу "Жанчына года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напэўна, мы прывыклi i не заўважаем, як шмат у нашай дзяржаве зроблена для рэальнага забеспячэння паўнацэннага статусу жанчыны з вялiкай лiтары, — сказала Наталля Пяткевiч. — А сапраўды ж, жанчыны маюць усе магчымасцi для таго, каб рэалiзавацца ў сваёй краiне ва ўсiх iпастасях". Паводле яе слоў, "найвялiкшае шчасце — адчуваць, што ты патрэбны сваёй сям'i, сваёй краiне".

Член журы конкурсу, старшыня Цэнтрвыбаркама Лiдзiя Ярмошына адзначыла, што гэты конкурс "культывуе не толькi гламур (на жаль, iм захапiлiся апошнiм часам) — ён культывуе лепшыя жаночыя якасцi: дабрыню, мiласэрнасць, мужнасць, уменне процiстаяць цяжкасцям".

Урачыстая цырымонiя ўшанавання лепшых жанчын краiны прайшла ўчора ў Нацыянальным акадэмiчным Вялiкiм тэатры оперы i балета Рэспублiкi Беларусь. На святочны вечар былі запрошаны вядомыя грамадскiя i палiтычныя дзеячы, члены Савета Рэспублiкi, дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнiкi рэспублiканскiх органаў улады, кiраўнiкi прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, прадпрымальнiкi, вучоныя, дзеячы культуры i мастацтва, кiраўнiкi i актывiсткi ГА "Беларускi саюз жанчын", якое з'яўляецца арганiзатарам конкурсу пры падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi, Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны.

←Бомба–убежище

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика