Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг назначэнняў кiруючага складу Узброеных Сiлаў

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў шэраг указаў аб назначэннi кiруючага складу Узброеных Сiлаў, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.

Так, Прэзiдэнт назначыў генерал-маёра Алега Зямскова начальнiкам ракетных войскаў i артылерыi Узброеных Сiлаў — начальнiкам упраўлення ракетных войскаў i артылерыi Генеральнага штаба Узброеных Сiлаў, вызвалiўшы яго ад пасады начальнiка Галоўнага штаба — першага намеснiка камандуючага Сухапутнымi войскамi Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь. На вызваленую пасаду назначаны палкоўнiк Ігар Матрашыла. Генерал-маёр Iгар Лаўрыненка назначаны першым намеснiкам начальнiка Генеральнага штаба Узброеных Сiлаў. На раней займаемую iм пасаду начальнiка галоўнага арганiзацыйна-мабiлiзацыйнага ўпраўлення — намеснiка начальнiка Генеральнага штаба Узброеных Сiлаў назначаны палкоўнiк Сяргей Купрык. Аляксандр Лукашэнка таксама падпiсаў указ аб назначэннi палкоўнiка мiлiцыi Уладзiмiра Бачылы начальнiкам Акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Бомба–убежище

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика