Прэзiдэнт Беларусi выказаў спачуваннi родным i калегам Уладзiслава Галкiна
02.03.2010
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокiя спачуваннi ў сувязi са смерцю заслужанага артыста Расiйскай Федэрацыi Уладзiслава Галкiна яго родным i калегам.
"У Беларусi высока цанiлi Уладзiслава Барысавiча як незвычайнага таленавiтага чалавека, дзейнасць якога садзейнiчала ўмацаванню дружбы памiж нашымi брацкiмi народамi. Яго роля ў фiльме "У жнiўнi 44-га...", якi стаў вiзiтнай карткай сучаснага беларускага кiнематографа, увайшла ў залаты фонд айчыннага мастацтва", — гаворыцца ў спачуваннi.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.