Натаўцы ў Беларусі
01.03.2010
—
Новости Политики
У Менску прадстаўнікі НАТО і беларускага Міністэрства абароны праводзяць кансультацыі ў пытаньнях удзелу Беларусі ў праграме “Партнэрства дзеля міру”.
Таксама чакаецца, што бакі абмяркуюць вынікі рэалізацыі мэтаў супрацоўніцтва, якія былі вызначаныя ў 2008 годзе. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэсавую службу Міністэрства абароны Беларусі.Дэлегацыя штаб-кватэры НАТО прыбыла ў Менск 28 лютага. Мяркуецца, што 2 сакавіка адбудзецца сустрэча памочніка міністра абароны Беларусі ў пытаньнях вонкавай палітыкі Аляксандра Анісімава з кіраўніком дэлегацыі штаб-кватэры НАТО Фрэнкам Боляндам.