Дэлегацыя Эўрапарлямэнту сустрэлася з кіраўніцтвам ЦВК

Источник материала:  
Дэлегацыя Эўрапарлямэнту сустрэлася з кіраўніцтвам ЦВК

Пераважна гутарка была прысьвечана зьменам, якія ўнесены ў выбарчае заканадаўства, і як яны садзейнічаюць актывізацыі выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. І магчымае выкарыстаньне гэтых зьменаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў.

Падчас сустрэчы Лідзія Ярмошына расказала, якія прапановы АБСЭ былі ўлічаныя. Таксама кіраўніца ЦВК адказала на шэраг пытаньняў.

Пра гэта паведаміў «Свабодзе» сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Ён адзначыў, што кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту Крыстыян Вігенін сказаў, што такія сустрэчы будуць спрыяць вывучэньню рэальнай палітычнай карціны ў Беларусі і ў выніку збліжэньню Беларусі і Эўразьвязу.
←ЛДП не получила помещение под областную конференцию в Витебске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика