Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Польшчы: Ліст Лукашэнкі пацвярджае, што «дэмакратызацыя Беларусі — гэта фікцыя»
26.02.2010
—
Новости Политики
Паводле слоў Стасяка, сітуацыя вырашыцца, «толькі калі Беларусь захоча даказаць Польшчы і ЕС, што можа стаць на шлях паважання грамадзянскіх правоў, у прыватнасці правоў нацыянальных меншасцяў».
У адміністрацыі польскага прэзідэнта не выдаюць змест ліста Лукашэнкі. Як заявіў дзяржсакратар канцылярыі прэзідэнта Павел Выпых, зварот беларускага прэзідэнта змяшчае «агульныя фармулёўкі і не абяцае перамен». «Падобна, што прэзідэнт Беларусі лічыць, што ўсе дзеянні, распачатыя апошнімі тыднямі ў Беларусі, былі найбольш мэтазгоднымі і адпавядаюць стандартам дэмакратычнай дзяржавы», — заявіў Выпых.
Прадстаўнік адміністрацыі ўказаў, што Качыньскі мае намер напісаць вярхоўным прадстаўнікам ЕС Херману ван Рампёю і Кэтрын Эштан аб сітуацыі з польскай меншасцю ў Беларусі і працытаваць пасланне беларускага прэзідэнта.