Адносiны Беларусi i Эстонii павiнны атрымаць новы iмпульс для далейшага развiцця
25.02.2010
—
Новости Политики
Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Эстонскай Рэспублiкi Тоамаса Хендрыка Ільвеса i народ гэтай краiны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасцi. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Беларусь i Эстонiя маюць значны патэнцыял для паспяховага пашырэння сувязяў ва ўсiх сферах супрацоўнiцтва. "Спадзяюся, што ў блiжэйшай перспектыве адносiны памiж нашымi краiнамi, заснаваныя на павазе i ўзаемаразуменнi, атрымаюць новы iмпульс для развiцця на карысць беларускага i эстонскага народаў", — адзначыў Прэзiдэнт Беларусi.