Дэлегацыя ў Эўранест: 10 ці 5+5?
24.02.2010
—
Новости Политики
Па вяртаньні ў Брусэль эўрапарлямэнтары падрыхтуюць сваю справаздачу. Лічыцца, што ад яе ў многім будзе залежыць канчатковае рашэньне Эўрапарлямэнту наконт складу беларускай дэлегацыі ў Эўранэсьце – Парлямэнцкай Асамблеі палітыкі Эўразьвязу “Усходняе партнэрства”.
Вядома, што Эўразьвяз прапанаваў для Беларусі фармат 5+5, то бок 5 прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і 5 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. Аднак беларускія ўлады з гэтым не пагаджаюцца. Яны патрабуюць, каб усе 10 месцаў аддалі Нацыянальнаму сходу. Аднак у такім выпадку Брусэль пагражае перадаць усе 10 месцаў грамадзянскай супольнасьці.