Дарагiя суайчыннiкi! Паважаныя ветэраны, салдаты i афiцэры!
Вiншую вас са святам — Днём абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь.
У год 65-годдзя Вялiкай Перамогi асаблiвай пашаны заслугоўваюць ветэраны. Ваш баявы шлях авеяны нязгаснай славай. Вашы подзвiгi назаўсёды ўпiсаныя ў гiсторыю беларускай дзяржавы. У жорсткiх бiтвах вы выратавалi Радзiму, самааддана абаранiлi ад фашысцкага прыгнёту iншыя краiны, падарылi свету жыццё i свабоду.
Сёння новыя пакаленнi абаронцаў Айчыны годна працягваюць ратныя подзвiгi герояў-пераможцаў Вялiкай Айчыннай вайны, з гонарам выконваюць свой абавязак.
Звяртаючыся ў гэты святочны дзень, якi ўвасабляе сувязь пакаленняў, да ўсiх, хто добрасумленна нясе службу ў радах Узброеных Сiлаў або знаходзiцца ў рэзерве, выказваю ўдзячнасць за адданасць прысязе i воiнскаму абавязку.
Перакананы ў тым, што беларуская армiя надзейна забяспечыць чыстае неба над нашай цудоўнай зямлёй.
Жадаю вам моцнага здароўя, бадзёрасцi духу, любовi i павагi родных i блiзкiх, поспехаў у бескарыслiвым служэннi Рэспублiцы Беларусь.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.