Чаму на Мiнскую лыжню-2010 лепш ехаць на грамадскiм транспарце?
У суботу ў Раўбiчах пройдзе спартыўнае свята "Мiнская лыжня-2010". Традыцыйна ў гэты дзень там збiраецца вялiкая колькасць аматараў спорту. У сувязi з гэтым УДАІ Мiнскай вобласцi рэкамендуе ехаць туды на грамадскiм транспарце. Тым больш, што спецыяльна для гэтых мэтаў будзе выдзелены дадатковы маршрут аўтобуса № 449 з аўтавакзала "Маскоўскi" (А/в Маскоўскi — "Станцыя метро "Усход" — "Карбышава" — РЦАП "Раўбiчы").
— Тыя, хто ўсё ж вырашыць ехаць у Раўбiчы на ўласным аўтамабiлi, няхай маюць на ўвазе, — кажа начальнiк аддзялення агiтацыi i прапаганды УДАI УУС Мiнаблвыканкама Алег Цюрын, — што на ўчастку аўтадарогi Р-80 "Слабада-Паперня" ад РЦАП "Раўбiчы" да вёскi Аколiца для аўтамабiльнага транспарту будзе арганiзаваны аднабаковы рух у напрамку МК "Курган Славы". Паркоўка асабiстага транспарту прадугледжана ўздоўж дарогi Р-80 на ўмацаваных абочынах i абазначана адпаведнымi знакамi.
Надзея ДРЫЛА.