Беларускiя бiятланiсты пацвердзiлi добрыя традыцыi быць у лiдарах сусветнай спартыўнай элiты

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi, Прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Аляксандр Лукашэнка павiншаваў членаў алiмпiйскай каманды Беларусi па бiятлоне Дар'ю Домрачаву i Сяргея Новiкава з узнагародамi ХХІ зiмовых Алiмпiйскiх гульняў у Ванкуверы.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што бронзавы медаль Дар'i Домрачавай у iндывiдуальнай гонцы на 15 км асаблiва дарагi, бо ён першы ў скарбонцы нашай каманды на Алiмпiядзе. "Гэта было яркае i прыгожае выступленне. Уся краiна сачыла за гэтымi спаборнiцтвамi па тэлебачаннi, i ты апраўдала надзеi беларускiх балельшчыкаў", — гаворыцца ў вiншаваннi Дар'i Домрачавай.

У звароце да Сяргея Новiкава, якi заваяваў серабро Алiмпiяды ў iндывiдуальнай гонцы на 20 км, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што яго рэзультат пацвердзiў добрыя традыцыi нашай каманды бiятланiстаў быць у лiдарах сусветнай спартыўнай элiты.

Прэзiдэнт падзякаваў Дар'i Домрачавай i Сяргею Новiкаву за такi падарунак усiм беларусам i пажадаў бiятланiстам заваявання новых спартыўных вяршынь.

Аляксандр Лукашэнка таксама павiншаваў трэнераў алiмпiйскай каманды Беларусi па бiятлоне, адзначыўшы iх вялiкую ролю ў поспеху беларускiх бiятланiстаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Разделяй и здравствуй

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика