У Беларусi ветэранам Вялікай Айчыннай Вайны будзе аказана аднаразовая дапамога ў памеры ад Br150 тыс. да Br500 тыс.
У сувязi са святкаваннем 65-й гадавiны Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне ветэранам ВАВ будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога. Адпаведны ўказ № 69 Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 18 лютага.
У прыватнасцi, матэрыяльная дапамога будзе аказана ўсiм катэгорыям ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, членам сем'яў ваеннаслужачых, партызанаў i падпольшчыкаў, якiя загiнулi або прапалi без вестак у час баявых дзеянняў у гады Вялiкай Айчыннай вайны, iнвалiдам з дзяцiнства з прычыны ранення, кантузii i калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з iх наступствамi, былым вязням фашысцкiх канцлагераў, турмаў, гета i былым непаўналетнiм вязням iншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамi i iх саюзнiкамi ў гады Другой сусветнай вайны.
Памер матэрыяльнай дапамогi Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамi Славы трох ступеняў, Героям Сацыялiстычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, складзе Br500 тыс.
Па Br250 тыс. атрымаюць iнвалiды i ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый i аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах, бацькi, дзецi-iнвалiды з дзяцiнства i не ўступiўшыя ў новы шлюб жонкi (мужы) ваеннаслужачых, партызанаў i падпольшчыкаў, якiя загiнулi або прапалi без вестак у час баявых дзеянняў у гады Вялiкай Айчыннай вайны.
Br150 тыс. будзе выплачана асобам, узнагароджаным ордэнамi або медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, асобам, якiя працавалi на аб'ектах у тылавых межах дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак i аўтамабiльных дарог; членам экiпажаў суднаў транспартнага флоту, iнтэрнiраваных у пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ў партах iншых дзяржаў; асобам, якiя працавалi на прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада Ленiнграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаным медалём "За абарону Ленiнграда", i асобам, узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленiнграда"; iнвалiдам з дзяцiнства з прычыны ранення, кантузii i калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны або з iх наступствамi; былым вязням фашысцкiх канцлагераў, турмаў, гета i былым непаўналетнiм вязням iншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамi i iх саюзнiкамi ў гады Другой сусветнай вайны. Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогi будзе праводзiцца з 1 красавiка па 1 мая 2010 года ў парадку, устаноўленым для выплаты пенсiй.