БХД прэзентавала спіс кандыдатаў на выбары ў мясцовыя саветы
18.02.2010
—
Новости Политики
П.Севярынец адзначыў, што «гэта будзе першая кампанія БХД нацыянальнага ўзроўню. Для нас гэта перадусім сур’ёзная магчымасць працаваць з людзьмі, а не дэмакратычная выбарчая кампанія. Выбараў у Беларусі няма».»Мы хочам ускалыхнуць Беларусь перад прэзідэнцкімі выбарамі. БХД — гэта адзіны выклік, на які Лукашэнка не зможа адказаць. Рэжым не можа перастаць хлусіць і красці.Рэжым не зможа адказаць на пытанні маралі».
Віталь Рымашэўскі пракаментаваў вялікую колькасць кандыдатаў ад БХД наступным чынам: «Гэта адказ на пытанне, чаму нас не рэгіструюць. Падчас выбараў у мясцовыя саветы стане відавочна, ці падрыхтаваная БХД да прэзідэнцкіх выбараў».
Сталі вядомымі і першыя крокі перашкодаў з боку ўлады. Усяго планавалася вылучыць каля 300 кандыдатаў, аднак падчас працэсу падачы дакументаў амаль 100 чалавек адмовілася ад удзелу ў выбарах.
У прыватнасці, пасля ціску з боку ўлады адмовіўся балатавацца В.Шэлех з Кіраўскага раёна, П.Маланачкін з Горак, а А.Анфілава з Віцебска нават адмовіліся рэгістраваць у якасці кандыдата.
У БХД плануюць перадаць спіс з 204‑ох кандыдатаў у дыпламатычныя прадстаўніцтвы еўрапейскіх краін.