Франак Вячорка ідзе на выбары

Источник материала:  
16.02.2010 19:59 — Новости Политики


Франак Вячорка, ранейшы старшыня Моладзі БНФ, год таму прызваны ў войска нягледзячы на мэдычныя проціпаказаньні, падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы на выбары ў Мазыры, дзе ён служыць у званьні шарагоўца ў батальёне супрацьпаветранай абароны, паведаміў старшыня Моладзі БНФ Андрусь Крэчка.

Ф.Вячорка ня можа быць вылучаны ад Партыі БНФ, бо паводле заканадаўства ў часе службы лічыцца беспартыйным. Ініцыятыўная група ў выпадку рэгістрацыі будзе зьбіраць за яго подпісы на тэрыторыі 25-й Станцыйнай акругі па выбарах у Мазырскі раённы савет.

Асноўную ўвагу прэтэндэнт надае працы з жыхарамі навакольных кварталаў, чый галаўны боль — вечна разьбітыя ўшчэнт вуліцы. Гэта прытым, што Мазыр да нядаўна быў ня самым бедным горадам краіны дзякуючы нафтаперапрацоўцы.

Ф.Вячорка зьбіраецца ад імя жыхароў патрабаваць вяртаньня Мазыру статусу радыяцыйна забруджанай тэрыторыі. Гэты статус беспадстаўна скасаваны ўладамі з 1 студзеня 2010 году, што цягне за сабой скасаваньне бясплатнага харчаваньня дзяцей у навучальных установах, даплатаў да заробкаў працоўных, значнае скарачэньне харчовай нормы для вайскоўцаў.

←МИД: антибелорусская кампания в Польше может нанести ущерб отношениям между странами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика