
15 лютага ў Мазырскую раённую выбарчую камісію пададзена заява і спіс ініцыятыўнай групы па вылучэнню палітжаўнера Франака Вячоркі ў Мазырскі райсавет па Станцыённай выбарчай акрузе №25.Зараз Франак Вячорка праходзіць тэрміновую службу ў Мазыры, вайсковай часцы в/ч 48694. Таксама Франак Вячорка і Вінцук Вячорка ўключаны ў склад ініцыятыўнай групы сябра партыі ПБНФ па Палескай выбарчай акрузе №43 у Гомельскі абласны Савет. Станцыённая выбарчая акруга №25 у Мазырскі райсавет уваходзіць ў межы Палескай выбарчай акругі №43, дзе месціцца і в/ч 48694.