Амаль 1,1 млн беларусаў змогуць у льготным парадку перасякаць беларуска-польскую гранiцу

Источник материала:  

Каля 1,1 млн беларусаў i 600 тыс. грамадзян Польшчы змогуць у льготным парадку перасякаць беларуска-польскую гранiцу. Такое права яны атрымалi дзякуючы беларуска-польскаму пагадненню аб малым пагранiчным руху. Адпаведны дакумент 12 лютага падпiсалi ў Варшаве мiнiстры замежных спраў Беларусi i Польшчы Сяргей Мартынаў i Радаслаў Сiкорскi, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з мiжурадавым пагадненнем, для жыхароў пагранiчных тэрыторый Беларусi i Польшчы ўводзiцца спрошчаны парадак перасячэння гранiцы. Да пагранiчных тэрыторый адносяцца прылеглыя да беларуска-польскай гранiцы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi i населеныя пункты Беларусi i Польшчы, якiя ўваходзяць у зону да 30 км ад лiнii дзяржгранiцы. Скарыстацца новымi правiламi змогуць грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць на прыгранiчных тэрыторыях не менш як тры гады. Яны змогуць знаходзiцца на прыгранiчных тэрыторыях суседняй краiны да 90 дзён на працягу паўгода. Тэрмiн дзеяння спецыяльных пропускаў, якiя будуць выдавацца жыхарам пагранiчных раёнаў Беларусi i Польшчы, складае два гады. Дазволы на перасячэнне гранiцы будуць выдаваць беларускiя консульствы ў Беластоку i Бяла-Падлясцы i польскiя консульскiя ўстановы ў Брэсце i Гродне.

Кiраўнiк знешнепалiтычнага ведамства Беларусi Сяргей Мартынаў падкрэслiў, што заключаны з Польшчай дакумент — першае пагадненне аб малым пагранiчным руху, падпiсанае Беларуссю з суседнiмi краiнамi, якiя з'яўляюцца членамi Еўрасаюза. Сяргей Мартынаў выказаў таксама надзею, што Еўрасаюз прыслухаецца да заклiкаў беларускага боку i палегчыць вiзавы рэжым для беларускiх грамадзян. У сваю чаргу мiнiстр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сiкорскi адзначыў, што падпiсанае пагадненне дае магчымасць умацаваць кантакты памiж беларусамi i палякамi, а таксама ажывiць эканомiку пагранiчных раёнаў дзвюх краiн.

У ходзе вiзiту ў Польшчу Сяргей Мартынаў выступiў з лекцыяй "Замежная палiтыка Беларусi i развiццё беларуска-польскiх адносiнаў" у Польскiм iнстытуце замежных спраў.

Вiзiт Сяргея Мартынава адбыўся па афiцыйным запрашэннi Радаслава Сiкорскага i быў першай афiцыйнай паездкай кiраўнiка МЗС Беларусi ў Польшчу за апошнiя некалькi гадоў.

←Новые приключения итальянцев в России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика