Прэзiдэнт беларусі павiншаваў Прэзiдэнта Лiтоўскай Рэспублiкi
16.02.2010
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Лiтоўскай Рэспублiкi Далю Грыбаўскайтэ з Днём аднаўлення Лiтоўскай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь выступае за развiццё беларуска-лiтоўскiх адносiнаў на прынцыпах партнёрства i ўзаемаразумення. Гэта дазволiць максiмальна рэалiзаваць патэнцыял палiтычных, эканамiчных, культурных сувязяў Беларусi i Лiтвы на карысць цяперашняга i будучых пакаленняў, захаваць традыцыю мiрнага шматвяковага суiснавання i добрасуседства дзвюх нацый, лiчыць кiраўнiк беларускай дзяржавы.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.