Грамадска-кансультатыўны савет пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi прадоўжыць работу
13.02.2010
—
Новости Политики
Старшыня Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей 11 лютага завяршыў серыю кансультацый з членамi ГКС. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў сакратар савета Уладзiмiр Шпакоўскi.
У вынiку праведзеных кансультацый члены савета сышлiся на думцы, што iснаванне ГКС апраўдала сябе. Савет стаў унiкальнай пляцоўкай для ўзаемадзеяння прадстаўнiкоў органаў дзяржаўнай улады i грамадскiх структур. Уладзiмiр Макей адзначыў, што ўсе прапановы членаў ГКС, якiя паступiлi ў ходзе кансультацый, будуць абагульнены i ўлiчаны пры арганiзацыi яго далейшай дзейнасцi. Будзе ўдасканалены парадак работы ГКС, блiжэйшае пасяджэнне якога плануецца правесцi ў маi 2010 года.