Сусветная супольнасць не атрымала ўрокаў з афганскай вайны

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка напярэдаднi Дня памяцi звярнуўся да воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў, ветэранаў вайны ў Афганiстане.

"Афганская вайна была апошняй вайной Савецкага Саюза, але не апошняй на зямлi. На жаль, сусветная супольнасць не атрымала з яе ўрокi, — гаворыцца ў пасланнi. — Воiны-iнтэрнацыяналiсты першымi ў свеце кiнулi выклiк мiжнароднаму тэрарызму i назаўсёды засталiся адданымi ваеннай прысязе i баявому брацтву". "Сёння мы шануем памяць загiнулых у гэтай вайне. Падзяляем боль страты з усiмi, хто не дачакаўся з Афганiстана сваiх родных i блiзкiх. Выказваем удзячнасць тым воiнам-iнтэрнацыяналiстам, якiя, вярнуўшыся на родную зямлю, занялi актыўную жыццёвую пазiцыю па падтрыманнi мiру i згоды ў грамадстве, патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення". Аляксандр Лукашэнка пажадаў воiнам-iнтэрнацыяналiстам, iх родным i блiзкiм здароўя, шчасця, дабрабыту i поспехаў.

←Ваш автограф

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика