Магілёўскі гарадскі ідэалагічны актыў зоймецца “ідэалагізацыяй” выбараў
Падчас рэалізацыі пректа плануецца правядзенне інфармацыйных гадзін, сустрэч з членамі выбарчых камісій, кандыдатамі ў дэпутаты, выкладчыкамі ВНУ. Таксама прадугледжана распрацоўка інфармацыйных матэрыялаў і памятак для выбаршчыкаў, арганізацыя інфармацыйных куткоў і выставаў.
У лютым-сакавіку гэтага года плануе правесці з мэтай “вывучэння выбарчай культуры і электаральных паводзінаў моладзі” анкетаванне “Я - выбаршчык”, а ГА “БРСМ” дасць старт маладзёжнама марафону “Тваё жыццё – твой выбар!”, які прысвечаны выбарам у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Марафон уключае наступныя мерапрыемствы:
1. "Я - выбар - будучыня" (правядзенне мерапрыемстваў, якія інфармуюць аб сацыяльна-эканамічным развіцці горада, вобласці, краіны, даляглядах развіцця Рэспублікі Беларусь);
2. "Мы выбіраем - мы жывем!" (вывучэнне правоў і абавязкаў маладых выбаршчыкаў пасродкам CMC-акцый, фэстаў вулічнай культуры, арганізацыі тэматычных пляцовак, віншаванняў маладых выбаршчыкаў, якія галасуюць упершыню);
3. "Што? Дзе? Калі? - Выбары! У нас! У красавіку!" (арганізацыя семінараў, віктарын, дэбатаў, навучалых гульняў па тэматыцы выбарчага права Рэспублікі Беларусь і яго гісторыі, сацыялагічных апытанняў "Што ты чакаеш ад дэпутата?" і інш.);
4. "Заканадаўчая ініцыятыва" (правядзенне конкурсаў на лепшую маладзёжную ініцыятыву па пытаннях удасканалення заканадаўства).