Цяперашняя выбарчая кампанiя будзе больш актыўная за папярэднюю

Источник материала:  

Такое меркаванне выказала ўчора журналiстам старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына. Яна прымала ўдзел у семiнары-нарадзе са старшынямi i сакратарамi тэрытарыяльных i акруговых выбарчых камiсiй, начальнiкам аддзелаў арганiзацыйна-кадравай i iдэалагiчнай работы рай- i гарвыканкамаў Мiнскай вобласцi.

Старшыня Цэнтрвыбаркама акцэнтавала ўвагу на росце цiкавасцi палiтычных партый да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Так, паводле яе слоў, калi пры ўтварэннi тэрытарыяльных камiсiй удзельная вага кандыдатаў ад партый была невялiкая, то ўжо ў акруговыя выбарчыя камiсii вылучылi сваiх прадстаўнiкоў 13 партый — у колькасным выражэннi гэта амаль 500 чалавек.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб актыўнасцi партый пры фармiраваннi ўчастковых выбарчых камiсiй, яна выказала меркаванне, што цiкавасць да ўдзелу не будзе змяншацца. "І гэта дае пэўны пазiтыў, ёсць упэўненасць у тым, што выбары не будуць сумнымi, а значыць выбаршчык прыйдзе на выбарчыя ўчасткi", — лiчыць Лiдзiя Ярмошына.

←Миру несладко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика