Эксперт: Беларусь ужо не такая важная для ЕС, як пасля расійска-грузінскай вайны
09.02.2010 23:00
—
Новости Политики
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў арганізуе міжнародную канферэнцыю “Шлях Беларусі ў Еўропе”, якую наведае шэраг еўрапейскіх аналітыкаў і дзеячоў, якія разам з беларускімі экспертамі будуць абмяркоўваць гэты самы шлях Беларусі ў Еўропу. Пра ролю Беларусі ў еўрапейскіх праграмах у студыі TUT.BY распавёў Дзяніс Мельянцоў, эксперт беларускага Інстытута стратэгічных даследванняў.
Што ўяўляе з сябе канфэрэнцыя і што на ёй будзе абмяркоўвацца?
Галоўная інтрыга канферэнцыі заключаецца ў тым, што зараз мы шукаем нашае месца, наш шлях у Еўропе, у еўрапейскай палітыцы і бяспецы. Менавіта пошуку гэтага шляху і прысвечана нашая канферэнцыя.
Гэта трэцяя канферэнцыя BISS, і першы раз мы яе робім ў Мінску. Раней яна праходзіла ў Кіеве, куды мы збіралі беларускіх і еўрапейскіх цікавых аналітыкаў. Гэтым разам мы збіраемся ў Мінску, і нам пашчасціла сабраць сапраўды зорную каманду еўрапейскіх даследчыкаў, якія займаюцца Беларуссю, усходняй палітыкай, беларуска-еўрапейскімі адносінамі. У нас будуць такія выдатныя даследчыкі, як Майкл Эмерсан, Эндру Ўілсан, Аркадзь Мошас і шмат іншых, якія займаюцца беларускай і ўсходняй праблематыкай і могуць прадэманстраваць еўрапейскае бачанне дыялогу і тых адносінаў, якія паўтары гады развіваюцца паміж ЕС і Беларуссю.
Важнай часткай гэтай канферэнцыі будзе прэзентацыя нашых даследаванняў (Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў), якія мы праводзілі ў апошнія гады. Гэта, перш за ўсё, вельмі значны і цікавы праект даследаванняў сацыяльных кантрактаў Беларусі, якім чынам паміж сабой узаемадзейнічае грамадства і ўрад, якія ёсць непісаныя кантракты паміж уладамі і грамадствам, наколькі яны выконваюцца грамадствам і ўладай. З цікавых даследаванняў, якія будуць прадстаўленыя на канферэнцыі, таксама можна адзначыць “Беларускую ідэнтычнасць”: мы ладзілі апытанне фокус-групы, якім чынам беларусы ставяцца да таго, што яны беларусы, да беларускай мовы і беларускай ідэнтычнасці.
Цікавай і нават традыцыйнай часткай канферэнцыі будзе панэль па “Усходнім партнёрстве”: што дало Беларусі “Усходняе партнёрства”, ці задаволіла яно тыя чаканні з беларускага і еўрапейскага боку, якія прадстаўляліся перад запускам гэтай праграмы. Пройдуць такія традыцыйныя дыскусійныя панэлі, як “Энергетыка і энергетычная бяспека” і “Эканоміка”. Самыя актуальныя пытанні, якія зараз закранаюць Беларусь, будуць абмяркоўвацца на нашай канферэнцыі.
Па выніках абмеркавання на гэтай канферэнцыі мы падрыхтуем аналітычную справаздачу, якую можна будзе пачытаць на нашым сайце.
Скачать видео (153 Мб)
Тое, што канферэнцыя ўпершыню праходзіць у Мінску, можа быць, варта таксама разглядаць як плён удзелу Беларусі ў праграме “Усходняе партнёрства” і разглядаць як праяву лібералізацыі, якая адбываецца пад ціскам Еўрасаюзу?
Раней мы не маглі нават уявіць сабе, што такую вялізную канферэнцыю здолеем правесці ў Мінску па палітычных прычынах: мы не былі ўпэўнены, што прадстаўнікі беларускага ўраду захочуць паўдзельнічаць у гэтай канферэнцыі, што шмат якія еўрапейскія эксперты здолеюць даехаць да Мінска і ўвогуле выкажуць жаданне ехаць сюды. Тое, што канферэнцыя зараз адбываецца, тое, што на яе заявіліся прадстаўнікі і беларускіх дзяржаўных адукацыйных устаноў, і Акадэміі навук, і міністэрстваў і ведамстваў, гаворыць пра тое, што ёсць цікавасць да еўрапейскай тэматыкі, да працы незалежных экспертаў і аналітычных цэнтраў, цікавасць да абмеркавання вострых, злабадзённых праблемаў Беларусі з боку дзяржавы. Урад, беларускія міністэрствы, афіцыйныя даследчыкі таксама зацікаўлены ў тым, каб абмяркоўваць з незалежнымі экспертамі гэтую праблематыку.
Па-за межамі канферэнцыі адбываюцца гарачыя спрэчкі вакол новага фармату супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюзу ў кантэксце “Усходняга партнёрства” – парламенцкага форуму Еўранэст. Навошта гэты Еўранэст Беларусі?
Я б не ставіў пытанне такім чынам. Справа ў тым, што ёсць праграма “Усходняга партнёрства”, шырокая рамка для абмеркавання разнастайных пытанняў і праектаў. У межах гэтай праграмы прадугледжаны шэраг інстытутаў: форумы грамадзянскай супольнасці, міністэрскія сустрэчы, міжпарламентская асамблея. Таму трэба Еўранэст ці не, ніхто ў Беларусі не пытаецца, – ёсць набор інстытуцыяў, і Беларусь можа запаўняць яго афіцыйнымі і неафіцыйнымі асобамі.
Сэнс Еўранэста, як ён тлумачыцца еўрапейскім бокам, - нагляд за тым, як адбываюцца праекты ў межах “Усходняга партнёрства”, за тым, як будзе адбывацца і двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і ЕС, і шматбаковае супрацоўніцтва ў межах так званай пастсавецкай шасцёркі, якая ўдзельнічае ва “Усходнім партнёрстве”. За ўсім гэтым павінна назіраць Еўранэст як пляцоўка міжпарламенцкага форуму, які будзе збірацца часцей, чым урадавыя самміты. Сэнс у тым, што ў кожнай дэмакратычнай дзяржаве канчатковыя і законныя праграмы супрацоўніцтва з замежнымі краінамі прымаюцца і абмяркоўваюцца ў межах парламента. Парламент мусіць быць наглядальнікам за выкананнем гэтых праектаў.
Беларусі прапанаваны статус назіральніка ў Еўранэсце. Ці варты гэты статус простага назіральніка такіх гарачых спрэчак вакол складу дэлегацыі, якая можа быць запрошана да ўдзелу?
Пакуль што статус да канца няясны, ёсць некалькі прапаноў з боку Еўрапейскага Саюза. Паколькі Еўрапейскі Саюз не лічыць беларускі парламент дэмакратычна абраным, паўстае пытанне легітымнасці ўдзелу беларускіх дэпутатаў у гэтай парламенцкай асамблеі. Еўрапейскі парламент прапанаваў дзве версіі. Першая – калі адбываецца падзел месцаў у беларускай дэлегацыі паміж апазіцыяй і дэпутатамі, то бок, пяць на пяць. Другая версія – калі ўсе дзесяць месцаў займае беларуская апазіцыя.
Калі гэта будзе варыянт “5+5”, то можна казаць, што гэта будзе дзейсная дэлегацыя, і дэпутаты пэўным чынам могуць маніторыць тыя праекты і нават уплываць на тое, што адбываецца ў межах “Усходняга партнёрства” сумесна з МЗС. Калі гэта будзе дэлегацыя выключна з беларускай апазіцыі, то, натуральна, ні пра які паўнавартасны ўдзел гаворка не ідзе: проста дзесяць прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў будуць назіраць за гэтым працэсам. Такім чынам, будзе дублявацца тая роля, якая адведзена форуму грамадзянскай супольнасці і беларускаму трэцяму сектару, які прадстаўляе Беларусь ў форуме грамадзянскай супольнасці “Усходняга партнёрства”.
Асноўнае пытанне, якое ўздымаецца сёння беларускай апазіцыяй, пра тое, якім чынам Еўранэст можа паспрыяць дэмакратычным пераўтварэнням у нашай краіне. Ці мае Еўранэст на тое паўнамоцтвы?
Натуральна, што не. Я б нават сказаў, што сама праграма “Усходняга партнёрства” не ставіць канчатковых намераў дэмакратызаваць Беларусь. Еўранэст закліканы спрыяць праводзіць разнастайныя праекты, якія ў сваю чаргу будуць спрыяць дэмакратызацыі, большай адкрытасці, большым кантактам паміж беларускімі грамадзянамі і еўрапейцамі і ЕС.
Еўранэст – гэта такая структура, якая павінна назіраць за праектамі на ўрадавым узроўні, за праектамі, што адбываюцца ў межах “Усходняга партнёрства”. Ніякай гаворкі пра дэмакратызацыю з боку Еўранэста няма. Гэта не мандат Еўранэста.
Афіцыйны Мінск настойвае на тым, што апазіцыя не можа быць дапушчана да ўдзелу ў дэлегацыі ад імя Беларусі. Заяўляецца пра тое, што калі Еўрасаюз абярэ варыянт “0+10”, адказам афіцыйнага Мінска можа быць выхад з “Усходняга партнёрства” або байкатаванне Еўранэста. Які варыянт найбольш верагодны?
Пакуль што да канца не сфармуляваная канцэпцыя Еўранэста і канчаткова пакуль невядома, чым гэтая арганізацыя будзе займацца. Гучаць толькі агульныя словы. Ёсць розныя падыходы ў межах Еўрапейскага Саюза і разнастайных еўрапейскіх інстытуцыяў пра тое, як павінен працаваць Еўранэст, і хто павінен уваходзіць ад Беларусі ў гэтую дэлегацыю. На сённяшні дзень пераважае гнуткі падыход, калі павінен быць прыняты кампраміс: і беларускія дэпутаты, і беларуская апазіцыя могуць прысутнічаць у дэлегацыі. Беларускія ўлады адразу далі зразумець, што ім цікавы або паўнавартасны ўдзел ва “Усходнім партнёрстве”, або не ўдзел увогуле.
На маю думку, на сённяшні дзень Беларусь ужо не настолькі важная для Еўрапейскага Саюза, як яна была ў 2008 годзе, калі адбылася грузіна-расійская вайна. Еўрапейскі Саюз быў досыць напужаны такімі дзеяннямі Расіі і актывізаваў дзейнасць на пабудове добрасуседства, пояса буферных дзяржаў. На сённяшні дзень Беларусь больш залежыць ад еўрапейскіх дзяржаў з-за фінансавага крызіса і з-за таго, што мы ўжо нібыта пабудавалі еўрапейскую палітыку, новую апору, якая патрэбна нам для таго, каб стрымліваць ціск з боку Расіі і супрацьстаяць разнастайным расійскім прэтэнзіям. Таму Еўрапейскі Саюз можа сёння да пэўнай ступені дыктаваць свае ўмовы Беларусі. Я думаю, ЕС часткова гэтай сітуацыяй пакарыстаецца, але сам дыялог і супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюзу з Беларуссю досыць хісткае і нетрывалае. Паводле маёй інфармацыі, у Еўрапейскім Саюзе ёсць сігнал з Мінска, што калі Беларусь будзе дыскрымінавацца праз няўдзел у Еўранэсце, то Беларусь можа выйсці з “Усходняга партнёрства”. Я не думаю, што гэта насамрэч адбудзецца, але сігнал такі ёсць. Еўрапейскія палітыкі і чыноўнікі моцна задумваюцца над тым, як вырашыць гэтую дылему: пакінуць Беларусь у межах усходняй палітыкі Еўрапейскага Саюза і даць зразумець беларускай грамадзянскай супольнасці і апазіцыі, што ЕС не забыўся пра свае мэты дэмакратызацыі Беларусі, што ён канчаткова не прызнаў нелегітымны парламент. Еўрапейскі Саюз будзе шукаць кампраміс і, на маю думку, фармат “5+5” больш верагодны, чым “0+10”.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.