Апазіцыйным кандыдатам прапануюць агітаваць на задворках

Источник материала:  
Апазіцыйным кандыдатам прапануюць агітаваць на задворках

Выбарчая кампанія па абранні дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі пачынаецца з скандалаў.

У выбарчыя камісіі практычна нідзе не ўключылі прадстаўнікоў апазіцыі, а цяпер апазіцыянерам забараняюць збіраць подпісы і весці агітацыю ў гарадах. Дакладней, іх высяляюць з пікетамі на глухія ўскраіны.

«Белорусскому партизану» сталі вядомыя планы, напрыклад, райвыканкама ў райцэнтры Пружаны Берасцейскай вобласці. 1 лютага мясцовыя чыноўнікі зацвердзілі дакумент № 141 «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў». Пералік забароненых для збору подпісаў месцаў такі вялікі, што не пакідае апазіцыянерам жыццёвай прасторы.

Згодна з дакументам, забаронена правядзенне пікетаў з мэтай збору ў наступных месцах:

- На ўваходах у адміністрацыйныя будынкі органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, уездах на іх тэрыторыю, прахадных і ў радыусе 20 метраў ад іх;

- На ўваходах ва ўстановы аховы здароўя, культуры, адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання і ў радыусе 20 метраў ад іх;

- На пероне і пасадачных пляцоўках чыгуначнай станцыі «Аранчыцы», аўтастанцыі «Пружаны» і «Ружаны»;

- На прыпыначных пунктах маршрутных транспартных сродкаў, скрыжаваннях, пешаходных пераходах, мастах і бліжэй за 15 метраў ад іх у абодва бакі;

- Ля помнікаў архітэктуры, гісторыі, культуры, воінскіх пахаванняў і ў радыусе 20 метраў ад іх;

- На тэрыторыях культавых будынкаў рэлігійных суполак;

- Іншых месцах, дзе правядзенне пікету створыць перашкоды для руху транспарту, пешаходаў і нармалёвага функцыянавання прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.

Застаецца толькі стаяць у глухіх дварах або тупіку, дзе ніхто не ходзіць, каб не трапіць у аддзяленне міліцыі.

←Нефтяной протокол оформят в указ президента?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика