Бабруйск: Пачатак ідэалагічнай “апрацоўкі”
09.02.2010
—
Новости Политики
Для таго, каб чытачы не сумняваліся ў чыстых намерах спадара Цімафеева, ён заклікае партыі ісці на мясцовыя выбары, бо “старые песни о бойкоте и «недемократичности избирательного процесса» слушателей нынче почти не находят». Не забыў супрацоўнік “БЖ” узгадаць і аб вандроўках “партийных деятелей по западным столицам”, і напрыканцы артыкула выказаў спадзяванне, што бабруйчане прагаласуюць правільна.
Нагадаем, што газета «Бабруйскае жыццё» пастаянна друкавала пад час апошніх выбараў у ППНС артыкулы, якія ўтрымлівалі паклёп і абразы ў бок кандыдатаў у дэпутаты ад дэмсілаў. Тады рупар гарвыканкама «прайшоўся» не толькі па саміх кандыдатах, але і па іх сем'ях.