У акруговых камісіях па выбарах у Гомельскі аблсавет — 25 прадстаўнікоў мясцовай кааліцыі АДС

Источник материала:  
У акруговых камісіях па выбарах у Гомельскі аблсавет — 25 прадстаўнікоў мясцовай кааліцыі АДСУ акруговыя камісіі па выбарах у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў уключаны 25 прадстаўнікоў мясцовай кааліцыі АДС з прапанаваных 53.10 чалавек у склад камісій уключаны ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, 14 — ад партыі левых «Справядлівы свет» і адзін чалавек з кааліцыі АДС шляхам збору подпісаў. Уключаны прадстаўнікі АДС у акруговыя камісіі па Гомелю, Жлобіну, Калінкавічах, Мазыру, Рагачову, Добрушу, Рэчыцы і Чачэрску. Наогул сфарміравана 60 акруговых камісій па выбарах у абласны савет. У камісіі ўключаны 780 чалавек, па 13 чалавек у кожную камісію. Акрамя партый АГП і «Справядлівы свет», у камісіі уключаны прадстаўнікі партый КПБ і Рэспубліканскай партыі народнай згоды. Ад партый і грамадскіх аб'яднанняў у акруговыя камісіі трапілі 374 чалавекі, ці амаль палова.
←«Звонок» для России от Мартынова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика