Расея адкажа на ўзброены напад на Беларусь
06.02.2010
—
Новости Политики
Пра гэта гаворыцца ў новай вайсковай дактрыне Расеі, тэкст якой быў зацьверджаны напярэдадні Дзьмітрыем Мядзьведзевым, паведамляе РІА «Новости».
Расейская вайсковая дактрына прадугледжвае каардынацыю зь Беларусьсю з боку Расеі дзейнасьці ў галіне разьвіцьця нацыянальных узброеных сіл і выкарыстаньня ваеннай інфраструктуры. У дакумэнце гаворыцца таксама пра неабходнасьць выпрацоўкі і ўзгадненьня мер па падтрымцы абароназдольнасьці так званай саюзнай дзяржавы ў адпаведнасьці з вайсковай дактрынай саюзнай дзяржавы.
У дактрыне таксама гаворыцца, што Расея разглядае ўзброены напад на дзяржаву - ўдзельніцу АДКБ як агрэсію супраць усіх дзяржаў - удзельніц арганізацыі і ажыцьцявіць у гэтым выпадку меры ў адпаведнасьці з Дагаворам аб калектыўнай бясьпекі.
Згодна з вайсковай дактрынай Расея выдзяляе воінскія кантынгенты ў склад Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ у мэтах апэратыўнага рэагаваньня на ваенныя пагрозы дзяржавам - членам АДКБ і рашэньня іншых задач, вызначаных Радай калектыўнай бясьпекі АДКБ.
У дакумэнце таксама прапісана, што для ажыцьцяўлення міратворчых апэрацый па мандаце ААН або па мандату СНД Расея дае воінскія кантынгенты ў парадку, устаноўленым фэдэральным заканадаўствам і міжнароднымі дамоваміі РФ.