Прэзiдэнт павiншаваў Расцiслава Янкоўскага з юбiлеем
05.02.2010
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя М. Горкага, народнага артыста СССР Расцiслава Янкоўскага з 80-годдзем з дня нараджэння.
Кiраўнiк беларускай дзяржавы падкрэслiў, што творчасць Расцiслава Янкоўскага з'яўляецца прыкладам рэдкага акцёрскага таленту, найвышэйшага прафесiяналiзму, няспынных духоўных пошукаў i вернасцi свайму прызванню. "Мы цэнiм Вас i як галаву выдатнай дынастыi Янкоўскiх, якая зрабiла вялiкi ўнёсак у развiццё савецкай, беларускай i рускай культураў", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў вiншаваннi.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.