Праект указа аб унясеннi змяненняў у Правiлы дарожнага руху падрыхтаваны ў Беларусi

Источник материала:  

Аб гэтым учора на сустрэчы з калектывам УП "Мiнгаз" паведамiў мiнiстр унутраных спраў Беларусi Анатоль Куляшоў, перадае БЕЛТА.

Анатоль Куляшоў нагадаў аб новаўвядзеннi, якое дазваляе аформiць ДТЗ без удзелу супрацоўнiка ДАІ, калi нанесены ўрон не перавышае 200 еўра. У гэтым выпадку не павiнна быць пацярпелых, а таксама прэтэнзiй з боку ўсiх удзельнiкаў ДТЗ. Акрамя таго, згодна з новай рэдакцыяй ПДР будзе дзейнiчаць патрабаванне аб атрыманнi правоў на кiраванне мапедам. Мiнiстр унутраных спраў таксама паведамiў, што ў Беларусi ў 2011 годзе будзе зацверджаны ўзор новага вадзiцельскага пасведчання. Тыя правы, якiя будуць уведзены з лiпеня 2010 года, — гэта пiлотны праект. Прадугледжваецца, што правы мiжнароднага ўзору можна будзе атрымлiваць па заяўным прынцыпе, а не ў абавязковым парадку. Напрыклад, такi дакумент спатрэбiцца тым, хто выязджае на аўтамашыне за межы Беларусi.

←Разогрев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика