Адтэрмiноўка ад армейскага прызыву для студэнтаў-платнiкаў захаваецца
Прапанова беларускiх дэпутатаў аб адмене адтэрмiноўкi ад армейскага прызыву для студэнтаў-платнiкаў не знайшла падтрымкi i не ўвойдзе ў лiк паправак у закон "Аб воiнскiм абавязку i воiнскай службе". Аб гэтым паведамiў БЕЛТА старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па нацыянальнай бяспецы Вiктар Гумiнскi.
На пасяджэннi рабочай групы вырашана пакiнуць тую частку законапраекта, якая датычыцца прадастаўлення адтэрмiновак ад службы ў армii, без змяненняў. Яна застаецца ў тым жа выглядзе, у якiм была прынята дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў у першым чытаннi. Гэта значыць, адтэрмiноўку ад армii плануецца адмянiць толькi для студэнтаў завочных формаў навучання.
"Прапанова аб тым, каб замест завочнiкаў, прызываць усiх студэнтаў-платнiкаў не знайшла падтрымкi нi ў Мiнiстэрстве адукацыi, нi ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, выклiкала неадназначнае тлумачэнне ў грамадстве", — растлумачыў Вiктар Гумiнскi. Таму яна не ўвайшла ў законапраект пры падрыхтоўцы яго да другога чытання.
"Гэта не азначае, што прыйдзе час i ўсiх завочнiкаў прызавуць. У армiю возьмуць толькi столькi, каб даўкамплектаваць сiлавыя структуры да неабходнай колькасцi прызыўнiкоў", — растлумачыў Вiктар Гумiнскi. Ён нагадаў, што студэнты атрымалi адтэрмiноўку ад армii толькi ў 2007 годзе, а да гэтага ўсе iшлi ў армiю i нiчога страшнага не адбывалася.
Некалькi гадоў таму была iншая сiтуацыя з колькасцю прызыўнiкоў. Да гэтага часу яна моцна змянiлася. Мiнiстэрства абароны заяўляе аб штогадовым скарачэннi колькасцi прызыўных рэсурсаў для забеспячэння абароны i ваеннай бяспекi дзяржавы. За апошнi час колькасць мужчын, якiм споўнiлася 18 гадоў, прыгодных да вайсковага прызыву, штогод скарачаецца на 5—7 працэнтаў. Так, у 2007 годзе прыдатнымi да службы ў армii былi прызнаны больш за 58 працэнтаў прызыўнiкоў, у 2008-м — 49 працэнтаў, у 2009-м — амаль 41 працэнт. У блiжэйшыя 2-3 гады гэта тэндэнцыя захаваецца.
У той жа час Беларусь мае самы вялiкi пералiк адтэрмiновак сярод краiн СНД: 28 падстаў для непрызыву, што ахоплiваюць 49 катэгорый (у Расii толькi 21 адтэрмiноўка, ва Украiне — 17). З-за атрымання адукацыi ў Беларусi атрымлiваюць адтэрмiноўкi больш за 164 тыс. чалавек ва ўзросце 18—26 гадоў, з iх каля 36 тыс. навучаюцца на завочнай форме.
Дэпутат падкрэслiў, што калi законапраект будзе прыняты i атрымае статус закона, ён не будзе мець зваротнай сiлы. Гэта значыць не будзе распаўсюджвацца на тых, хто сёння прызваны i навучаецца завочна. Нормы законапраекта закрануць толькi тых, хто паступiць пасля яго прыняцця. Вiктар Гумiнскi абнадзеiў: "Прызыў у армiю студэнтаў-завочнiкаў — гэта, магчыма, часовая мера". Ён не выключае, што ў будучым армiя можа перайсцi на аднагадовы тэрмiн службы. Мiнабароны выступае ў падтрымку гэтай прапановы, але iншыя сiлавыя ведамствы пакуль не гатовы да такiх змяненняў.