"Малады фронт" пераабраў кіраўніцтва
31.01.2010
—
Новости Политики
На Зьезьдзе “Маладога фронту” 30 студзеня былі абраныя старшыня й намесьнікі старшыні арганізацыі, афіцыйна зарэгістраванай у Чэскай Рэспубліцы. Пра гэта паведаміла прэсавая служба “МФ”.
Старшынём арганізацыі быў пераабраны Зьміцер Дашкевіч: за яго кандыдатуру прагаласавала 80, 2% заснавальнікаў “МФ”.На пасады намесьнікаў старшыні "Маладога Фронту" былі прапанаваны кандыдатуры 5 чалавек. Галасаваньне адбывалася паводле мажарытарнай сыстэмы абсалютнай большасьці (больш за 50%).
Усе прэтэндэнты, а менавіта: Мікола Дземідзенка (рэгіянальны накірунак), Алесь Кіркевіч (патрыятычна-спартовы накірунак), Наста Палажанка (рэгіянальны накірунак), Тацьцяна Шапуцька (інфармацыйна-міжнародны накірунак) і Іван Шыла (адукацыйна-міжнародны накірунак) прайшлі.
Зьезд зацьвердзіў папярэдні плян дзеяньняў намесьнікаў старшыні "Маладога фронту" і шэраг новых кампаніяў: па далучэньні Беларусі да Балёнскага працэсу, ратыфікацыі Беларусьсю Эўрапейскай алькагольнай хартыі і інш.
Акрамя таго, была зацьверджана стратэгія "Маладога фронту" пад назовам "Новае пакаленьне".