У Мінску пройдзе ўстаноўчы з'езд арганізацыі "Малады фронт"
29.01.2010
—
Новости Политики
Паводле яго слоў, з'езд будзе "хутчэй тэхнічны, чым лёсавызначальны". "Мы плануем на ім зацвердзіць праграму і статут аб'яднання, выбраць кіраўніцтва арганізацыі, прыняць некаторыя рэзалюцыі. Гэта значыць выканаць усё тое, што неабходна для рэгістрацыі арганізацыі ў Міністэрстве юстыцыі", — заявіў Дашкевіч.
Гэта будзе ўжо шостая з 2000 года спроба зарэгістраваць "Малады фронт" у Беларусі. Афіцыйна арганізацыя зарэгістравана ў Чэхіі як міжнароднае маладзёжнае аб'яднанне.