Завяршыўся двухдзённы афiцыйны вiзiт Прэзiдэнта Туркменiстана ў Беларусь
Завяршыўся афiцыйны вiзiт Прэзiдэнта Туркменiстана Гурбангулы Бердымухамедава ў Беларусь.
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Нацыянальны аэрапорт Мiнск разам з Гурбангулы Бердымухамедавым. У аэрапорце кiраўнiкам дзяржаў быў прадэманстраваны нiзкападлогавы аўтобус МАЗ. Пасля гэтага адбылася афiцыйная цырымонiя провадаў. Аляксандр Лукашэнка асабiста праводзiў свайго калегу на борт самалёта.
У другi дзень вiзiту ў Беларусь Прэзiдэнт Туркменiстана пабываў на беларускiх прадпрыемствах МАЗ, МЗКЦ, МТЗ, зрабiў аглядную экскурсiю па Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi.
Прэзiдэнт Туркменiстана Гурбангулы Бердымухамедаў у час наведвання беларускiх прадпрыемстваў МАЗ, МЗКЦ, МТЗ высока ацанiў тэхналагiчныя магчымасцi беларускай прамысловасцi. Аб гэтым паведамiў журналiстам вiцэ-прэм'ер Вiктар Бура.
Плануецца, што Туркменiстан закупiць каля 1,5 тыс. адзiнак грузавой аўтатэхнiкi МАЗа.
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваннi ў сувязi са смерцю народнага артыста Расii Леанiда Нячаева Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокiя спачуваннi ў сувязi са смерцю народнага артыста Расii Леанiда Нячаева яго родным i блiзкiм.Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Прэзiдэнт Беларусi па просьбе губернатара Гродзенскай вобласцi вызвалiў яго ад пасады па стане здароўяСтаршыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта Уладзiмiр Саўчанка падаў на iмя кiраўнiка дзяржавы заяву з просьбай вызвалiць яго ад займаемай пасады па стане здароўя з пераводам на другую работу з меншым аб'ёмам вырашаемых задач.
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка задаволiў яго просьбу i падпiсаў адпаведны ўказ. Выкананне абавязкаў старшынi ўскладзена на першага намеснiка старшынi Гродзенскага аблвыканкама Івана Жука. Назначэнне новага кiраўнiка Гродзеншчыны будзе праведзена ва ўстаноўленым парадку ў найблiжэйшы час. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.