Фёдараў: “Туркмэнскі газ ня можа патрапіць да нас, абмінаючы Расею”
25.01.2010
—
Новости Политики
“Я пакуль што ня бачу, як можна вырашыць гэту праблему тэхнічна, як гэты газ адтуль даставіць сюды. Усё роўна пакуль гэта можна зрабіць толькі праз Расею. Тыя праекты, якія існуюць у абыход Расеі, празь Каўказ і Ўкраіну яшчэ ў прынцыпе ня вырашаныя, а рэалізацыя іх бачыцца яшчэ дзесьці пазьней.Таму мне цяжка ўявіць, як туркмэнскі газ можа трапіць у Беларусь акрамя як празь Расею. А з Расеяй, мне здаецца, пытаньне будзе ня вырашана доўга”.