Беларусь павiнна выкарыстаць усе рэзервы для выканання паказчыкаў пяцiгодкi
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня ўручыў 60 грамадзянам краiны дзяржаўныя ўзнагароды за шматгадовую працу, значныя дасягненнi ў прафесiйнай дзейнасцi, заслугi ў развiццi нафтахiмiчнай прамысловасцi, навукi, культуры, транспарту, спорту, аховы здароўя, фармацэўтычнай галiны, адукацыi, узорнае выкананне воiнскага абавязку.
"Хачу выказаць вам самыя цёплыя словы падзякi за тое, што вы свой талент, энергiю i iнтэлект накiроўваеце на прымнажэнне эканамiчнага, духоўнага i абароннага патэнцыялу краiны, на павышэнне жыццёвага ўзроўню нашых грамадзян, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Прыклад людзей, якiя ўмеюць думаць i дзейнiчаць сучасна, творча i дабiвацца канкрэтнага вынiку, для дзяржавы заўсёды важны. Але асаблiва ён патрэбны цяпер. Бо за 2010 год Беларусь павiнна не толькi поўнасцю пераадолець наступствы фiнансава-эканамiчнага крызiсу, але i выйсцi на яшчэ больш высокiя рубяжы ў сваiм развiццi. І дасягнуць гэтых рубяжоў трэба безумоўна. Толькi тады мы ажыццявiм намечанае на пяцiгодку, выканаем абавязацельствы, узятыя на трэцiм Усебеларускiм сходзе".
Прэзiдэнт падкрэслiў, што для гэтага трэба задзейнiчаць усе iснуючыя рэсурсы i рэзервы. "Як гэта зрабiць, вы паказваеце сваiм прыкладам". Паводле слоў прэзідэнта, пачуццё глыбокага задавальнення выклiкае тое, што сярод узнагароджаных — рабочыя, спецыялiсты i кiраўнiкi прадпрыемстваў i арганiзацый, якiя дасягнулi добрых вынiкаў у забеспячэннi якасных параметраў беларускай эканомiкi. У iх лiку — рэспублiканскае ўнiтарнае вытворчае прадпрыемства "Белмедпрэпараты". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час гэта прадпрыемства яму прапаноўвалi "не тое што прыватызаваць, а знiшчыць". "Аднак я, кiруючыся хутчэй нават сваёй iнтуiцыяй, прымусiў адмовiцца ад гэтай iдэi", — адзначыў Прэзiдэнт. Пры гэтым ён дадаў: "Я шчаслiвы, што ў нашай краiне ёсць такое прадпрыемства, якое забяспечвае бяспеку нашых грамадзян, выпускаючы неабходныя, запатрабаваныя лекавыя прэпараты". Кiраўнiк дзяржавы асаблiва акцэнтаваў увагу на тым, што ў вынiку развiцця "Белмедпрэпаратаў" не толькi палепшылася забеспячэнне людзей сучаснымi айчыннымi лекамi, але i значна павысiўся экспартны патэнцыял.
Ордэна Пашаны ўдастоiўся галоўны навуковы супрацоўнiк лабараторыi Iнстытута фiзiкi iмя Сцяпанава Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Павел Апанасевiч, ордэна Францыска Скарыны — пiсьменнiк Аляксандр Савiцкi i загадчык кафедры Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Валерый Чарапiца. Ордэнам "За службу Радзiме" III ступенi ўзнагароджаны намеснiк начальнiка Генеральнага штаба Узброеных Сiлаў па навуковай рабоце палкоўнiк Iгар Быкаў, начальнiк упраўлення радыётэхнiчных войскаў ВПС i войскаў ППА палкоўнiк Iгар Насiбянц, начальнiк аддзела Галоўнага штаба ВПС i войскаў ППА палкоўнiк Валерый Свiрыда. Шэраг грамадзян атрымалi медалi "За адзнаку ў воiнскай службе", за "Працоўныя заслугi", медалi Францыска Скарыны. Ганаровых званняў "Народны артыст", "Заслужаны работнiк прамысловасцi", "Заслужаны работнiк адукацыi" i "Заслужаны ўрач" удастоены чатыры чалавекi.
"Вашы дасягненнi сведчаць аб тым, што нацыя ёсць, што краiна жывая", — падкрэслiў Прэзiдэнт у заключным слове.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.