Пракуратура пра С.Каваленку: “Яго злачынства не адносіцца да цяжкіх”

Источник материала:  
Пракуратура пра С.Каваленку: “Яго злачынства не адносіцца да цяжкіх”Сяргей Каваленка, на два месяцы зьмешчаны ў СІЗА пастановай пракурора Віцебску 10 студзеня, быў вызвалены адтуль праз 2 дні пад падпіску аб нявыезьдзе.Каваленку абвінавачвалі ў хуліганстве: 7 студзеня ён на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-мэтровай вышыні навагодняй ёлкі бел-чырвона-белы сьцяг. У чым прычына зьмены меры стрыманьня, мы паспрабавалі высьветліць у віцебскай пракуратуры. 

Санкцыю на зьмену меры стрыманьня даў выканаўца абавязкаў пракурора Кастрычніцкага раёну А. Галызаў. На ягоную думку, у гэтым няма нічога дзіўнага ці рэдкага:

"А чаму значна раней заплянаванага?"

"Была інфармацыя пра два месяцы, што яго будуць утрымліваць."

"Але не заўсёды так бывае. Проста законная мера стрыманьня, якая выбрана была на 2 месяцы, яна можа быць датэрмінова чалавеку зьменена, можа быць працягнута. Магло быць і так, і так."

"А кім прымалася рашэньне?"

"Справа знаходзілася ў вытворчасьці сьледчага Кастрычніцкага РУУС Віцебску Турлаевай, рашэньне прымалася сьледчым, санкцыю даваў я, выканаўца абавязкаў пракурора Кастрычніцкага раёну. Тэкст пастановы літаральна я цяпер не магу прыпомніць. Але гэтае злачынства ж не асабліва… не адносіцца да цяжкіх. Не абавязкова, каб ён сядзеў пад вартай поўны тэрмін і на стадыі расьсьледаваньня, і падчас судовага паседжаньня."
←Белстат: цены на продукты за 2009 год выросли на 14%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика