Парадак адчужэння нерухомай маёмасцi гаспадарчымi таварыствамi з доляй дзяржавы ў статутных фондах у Беларусi зменены

Источник материала:  

Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ, якi ўносiць дапаўненнi ва ўказ ад 19 лютага 2008 года № 100 "Аб некаторых пытаннях уладальнiцкага нагляду".

Дакумент падрыхтаваны ў мэтах забеспячэння захавання iнтарэсаў дзяржавы пры перадачы аб'ектаў нерухомай маёмасцi (капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), iзаляваных памяшканняў, незавершаных закансерваваных i незавершаных незакансерваваных капiтальных пабудоў, зарэгiстраваных у Мiнску i абласных цэнтрах краiны) з уласнасцi гаспадарчых таварыстваў ва ўласнасць iншых асобаў, у тым лiку пры ўнясеннi аб'ектаў нерухомай маёмасцi ў статутны фонд юрыдычнай асобы.

Нормы ўказа датычацца адчужэння аб'ектаў нерухомай маёмасцi гаспадарчымi таварыствамi, у статутных фондах якiх больш як 50 працэнтаў акцый (доляў) належыць Рэспублiцы Беларусь.

Згодна з указам органы, якiя ажыццяўляюць уладальнiцкi нагляд, маюць права даручаць прадстаўнiкам дзяржавы ў органах кiравання такiх гаспадарчых таварыстваў галасаваць за адчужэнне аб'ектаў нерухомай маёмасцi, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi гэтых таварыстваў, пасля ўзгаднення з Прэзiдэнтам краiны, калi кошт кожнага аб'екта перавышае 10 тыс. базавых велiчыняў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Экспериментальная демократия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика