Аляксандр Лукашэнка даручыў актывiзаваць работу па падрыхтоўцы новай рэдакцыi Канцэпцыi нацыянальнай бяспекi

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў актывiзаваць пачатую ўжо работу па падрыхтоўцы новай рэдакцыi Канцэпцыi нацыянальнай бяспекi. Аб гэтым ён паведамiў 11 студзеня на нарадзе па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекi дзяржавы.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, свет кардынальна трансфармуецца. З'яўленне новых цэнтраў сiлы, нарастанне сапернiцтва за доступ да прыродных рэсурсаў, жорсткая канкурэнцыя мадэляў грамадскага ладу, глабальны эканамiчны крызiс параджаюць усё больш супярэчнасцяў. "Заканамерна, што такiя рэалii павышаюць значнасць забеспячэння нацыянальнай бяспекi. Беларусь падышла да гэтага перыяду з поўнасцю сфармiраванай комплекснай сiстэмай забеспячэння нацыянальнай бяспекi. Створаны механiзм пацвердзiў сваю эфектыўнасць нават у незвычайна складаных умовах", — адзначыў Прэзiдэнт Беларусi.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Узброеныя Сiлы краiны выканалi задачы, якiя стаяць перад iмi, аб чым сведчыць, у тым лiку, ажыццёўленае ў вераснi мiнулага года аператыўна-стратэгiчнае вучэнне "Захад-2009". Праведзена вялiкая работа з Расiяй па забеспячэннi сумеснай бяспекi, падпiсаны пагадненнi ў гэтай сферы. Зыходзячы з сучасных тэндэнцый вядзення ваенных аперацый, улiчваючы патрэбы абароны i эканамiчныя магчымасцi Беларусi, былi распрацаваны i ўведзены ў дзеянне Канцэпцыя будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiлаў да 2020 года i План абароны краiны, у якiх вызначаны галоўныя прынцыпы ваеннай палiтыкi дзяржавы i асноўныя напрамкi развiцця беларускай армii.

"Як аказалася, гэтага недастаткова. Лiчу, што наспела неабходнасць падрыхтоўкi асноватворнага дакумента, якi прызначаны рэгламентаваць пытаннi забеспячэння бяспекi беларускай дзяржавы. У iм важна замацаваць новыя падыходы з улiкам усяго спектра сучасных выклiкаў i пагроз, а таксама ўмоў для далейшага ўстойлiвага развiцця Беларусi", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што, улiчваючы дынамiзм працэсаў, якiя праходзяць у свеце, ён даручыў актывiзаваць пачатую ўжо работу па падрыхтоўцы новай рэдакцыi Канцэпцыi нацыянальнай бяспекi. Яна павiнна не толькi захаваць пераемнасць i цесную ўзаемасувязь з прынятымi раней фундаментальнымi дакументамi ў гэтай галiне, але i стаць зыходным пунктам i сувязным звяном усiх наступных дакументаў стратэгiчнага планавання.

Кiраўнiк беларускай дзяржавы таксама паведамiў, што на рабочай нарадзе будзе разгледжаны перапрацаваны План своечасовай падрыхтоўкi Рэспублiкi Беларусь да абароны i абмеркаваны пытаннi, якiя датычацца жыццядзейнасцi Узброеных Сiлаў, у тым лiку iх структуры i складу, iншыя пытаннi ваеннай бяспекi краiны.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў План своечасовай падрыхтоўкi Рэспублiкi Беларусь да абароны. Аб гэтым паведамiў мiнiстр абароны Юрый Жадобiн пасля рабочай нарады ў кiраўнiка дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекi краiны.

"Кiраўнiку дзяржавы быў даложаны перапрацаваны План своечасовай падрыхтоўкi нашай дзяржавы да абароны. У гэтым дакуменце ўлiчаны ўсе складальнiкi абстаноўкi, не толькi з пункту гледжання ваеннай бяспекi, але i фiнансавыя, эканамiчныя магчымасцi дзяржавы", — сказаў Юрый Жадобiн.

Паводле яго слоў, кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў прынцып пабудовы плана i адлюстраваныя ў iм этапы, пагадзiўшыся з тым, што план гатовы да зацвярджэння. "Пры нас ён (план. — Заўвага БЕЛТА) быў падпiсаны i з сённяшняга дня ўступiў у дзеянне", — удакладнiў мiнiстр абароны.

Акрамя таго, кiраўнiку дзяржавы было даложана аб ходзе рэалiзацыi Канцэпцыi будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiлаў да 2020 года. Абмяркоўвалiся пытаннi набыцця i аснашчэння армii сучаснымi сродкамi ўзброенай барацьбы, аптымiзацыi колькасцi Узброеных Сiлаў, iнфраструктуры ваенных гарадкоў i iнш. "Усё гэта было даложана кiраўнiку дзяржавы i ў цэлым атрымала яго адабрэнне. Лiчу, мы можам рэалiзаваць задачы, якiя былi сёння пастаўлены Прэзiдэнтам, асаблiва тыя, на аператыўнае вырашэнне якiх былi зроблены асаблiвыя акцэнты", — дадаў Юрый Жадобiн.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

←Экспериментальная демократия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика