В защиту Сергея Коваленко создается общественный комитет

Источник материала:  
11.01.2010 09:27 — Новости Политики

Напярэдадні Новага года міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі завітаў у "SОS-Дзіцячую вёску" ў Мар'інай Горцы, каб асабіста павіншаваць яе выхаванцаў з надыходзячым святам і ўручыць падарункі.

Як вядома, кожная арганізацыя стараецца зрабіць падарункі ў адпаведнасці са сваім профілем, таму кіраўнік Міністэрства інфармацыі, апроч традыцыйных салодкіх пачастункаў, перадаў дзецям з сацыяльнай вёскі кнігі, нататнікі, канцтавары і вялікі тэлевізар з плоскім экранам.

Выступаючы перад маленькімі выхаванцамі і іх бацькамі, Алег Вітольдавіч расказаў, што, як і многія яго калегі, бярэ прыклад з кіраўніка дзяржавы і ўжо шмат гадоў напярэдадні навагодніх святаў прыязджае ў дзіцячыя калектывы з віншаваннямі і падарункамі.

— Гэта патрэба душы кожнага з нас, — прызнаўся міністр.

Ён нагадаў, што яшчэ ў 90-х гадах мінулага стагоддзя беларускі лідар адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі абраў клопат аб мацярынстве і дзяцінстве.

— Вы бачыце, колькі ўвагі надаецца ў нас пытанням аховы здароўя дзяцей, іх адукацыі, умовам пражывання. І сёння ўжо можна сцвярджаць, што такая палітыка дзяржавы дае сур'ёзныя вынікі. Варта ўзгадаць шматлікія поспехі нашых дзетак у творчасці (на тым жа "Еўрабачанні"), у спорце, у адукацыі, шмат перамог на розных алімпіядах... Наша дзяржава і надалей будзе рабіць усё, каб падрастаючае пакаленне расло шчаслівым, здаровым, паспяховым. Нашы дзеці — гэта наша будучыня, гэта тыя, хто праз некалькі гадоў заменіць нас.

Асобліва кіраўнік міністэрства звярнуў увагу на высокі ўзровень камфортнасці пражывання выхаванцаў SОS-Дзіцячай вёскі:

— Як чалавек, як бацька і як чыноўнік, я вельмі рады таму, што нашы дзеткі маюць магчымасць жыць у такіх годных умовах.

Пасля невялічкага канцэрта, які дзеці падрыхтавалі для высокага госця, міністр наведаў дамкі, дзе жывуць асобныя сем'і, пагутарыў з бацькамі.

Размаўляючы з журналістамі, Алег Праляскоўскі прызнаўся, што падчас такіх сустрэч з дзецьмі атрымлівае моцны зарад станоўчай энергіі, бо мала дзе яшчэ можна знайсці такую цеплыню і шчырасць.

Інга МІНДАЛЁВА.  Пухавіцкі раён.

←Нефтяное пятно на братском мундире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика