Нельга дапускаць выбарчага прачытання прававых нормаў пры вызначэннi пошлiны на нафту, што пастаўляецца з Расii ў Беларусь

Источник материала:  

 Нельга дапускаць выбарчага прачытання прававых нормаў пры вызначэннi пошлiны на нафту, што пастаўляецца з Расii ў Беларусь. Аб гэтым заявiў карэспандэнту БЕЛТА доктар юрыдычных навук, прафесар, дэкан юрыдычнага факультэта Белдзяржунiверсiтэта Сяргей Балашэнка, каментуючы думку, якая з'явiлася ў асобных сродках масавай iнфармацыi, аб тым, што ва ўмовах адсутнасцi аформленых двухбаковых дамоўленасцяў пошлiна на нафту, што пастаўляецца з Расii ў Беларусь, павiнна спаганяцца ў памеры 100 працэнтаў.

"Такi вывад можа быць зроблены толькi пры няправiльным прачытаннi артыкула 2 Пагаднення памiж Расiяй i Беларуссю ў галiне экспарту нафты i нафтапрадуктаў 2007 года. Пошлiна ў памеры 100 працэнтаў у гэтым выпадку магла б прымяняцца толькi, калi норма артыкула 2 пагаднення складалася б з дзвюх асобных прапаноў: першая, якая вызначыла б памер пошлiны незалежна ад наяўнасцi iншых умоў; а другая — вызначыла б прымяненне каэфiцыентаў", — растлумачыў ён.

Разам з тым, паводле слоў Сяргея Балашэнкi, гэта не адпавядае рэчаiснасцi, бо канструкцыя артыкула 2 пагаднення такая, што яна адзiная i змяшчае дзве непарыўныя ўмовы, кожную з якiх асобна чытаць недапушчальна. Паколькi другая неабходная ўмова спынiла сваё дзеянне з 1 студзеня 2010 года, то артыкул 2 у цэлым таксама вычарпаў сябе. З улiкам тэарэтычных навуковых падыходаў да пабудовы канструкцыi прававой нормы, яна павiнна чытацца як адзiнае цэлае.

"Нельга дапускаць выбарчага, фрагментарнага прачытання прававых нормаў", — падкрэслiў эксперт.

←Транзит в ЕС осуществляется в обычном режиме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика