Прэзiдэнцкiя стыпендыi i прэмii атрымаюць 972 адораныя навучэнцы i студэнты
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваiм распараджэннем зацвердзiў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў.
Спецфонд Прэзiдэнта Беларусi заахвоцiў 972 адораных навучэнцаў i студэнтаў. Стыпендыi Прэзiдэнта Беларусi назначаны 182 студэнтам-выдатнiкам.
Грашовымi прэмiямi заахвочаны 755 навучэнцаў i студэнтаў, у тым лiку 639 навучэнцаў, якiя ўзнагароджаны дыпломамi Рэспублiканскай алiмпiяды па агульнаадукацыйных прадметах, 21 пераможца Рэспублiканскай студэнцкай алiмпiяды па матэматыцы, 45 прызёраў рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства, 2 пераможцы Усерасiйскай тэлевiзiйнай гуманiтарнай алiмпiяды "Разумнiкi i разумнiцы", 1 пераможца ІII Усерасiйскай iнтэрнэт-алiмпiяды "Нанатэхналогii — прарыў у будучае", 13 лаўрэатаў 6-й Мiжнароднай алiмпiяды па эканамiчных, фiнансавых дысцыплiнах i пытаннях кiравання, праведзеных у 2009 годзе.
Грашовымi прэмiямi з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду ўзнагароджаны 34 пераможцы мiжнародных алiмпiяд, канферэнцыi юных вучоных па фiзiцы, матэматыцы, iнфарматыцы i экалогii, а таксама турнiру юных фiзiкаў.
Паводле рашэння савета фонду назначана на адзiн год заахвочвальная стыпендыя фонду пераможцу 21-й Мiжнароднай алiмпiяды па iнфарматыцы — навучэнцу 9 класа гомельскай гiмназii № 56 Генадзю Караткевiчу.
Як адзначылi ў прэс-службе, прыняцце распараджэння з'яўляецца сведчаннем адраснай, мэтанакiраванай падтрымкi адоранай моладзi кiраўнiком дзяржавы.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.