Беларусь i Славенiя падпiшуць канвенцыю аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання
05.01.2010
—
Новости Политики
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваiм указам адобрыў у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект канвенцыi памiж Беларуссю i Славенiяй аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы i маёмасць.
Паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекце канвенцыi з дазволам пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару, прадастаўлены намеснiку мiнiстра па падатках i зборах Ларысе Кандратавай.