Спрошчаны парадак пераводу жылых памяшканняў у нежылыя пачне дзейнiчаць у Беларусi з 1 студзеня 2010 года
Гэта прадугледжана ўказам № 479.
Дакументам дазволены перавод жылых памяшканняў, размешчаных у аднакватэрных (блакiраваных) жылых дамах, а таксама на першых паверхах шматкватэрных жылых дамоў, у нежылыя. Гэта дасць магчымасць уласнiкам такiх памяшканняў размяшчаць у iх арганiзацыi i iх падраздзяленнi, выкарыстоўваць iх у прадпрымальнiцкай дзейнасцi.
Калi раней перавод жылых памяшканняў у нежылыя ажыццяўляўся толькi па рашэннi аблвыканкамаў або Мiнгарвыканкама, то з уступленнем у сiлу ўказа прыняць рашэнне аб пераводзе змогуць гарадскiя (раённыя) выканаўчыя камiтэты або адмiнiстрацыi раёнаў у гарадах. Як лiчаць у Мiнжылкамгасе, гэта значна паскорыць i спросцiць працэдуру пераводу памяшканняў.
Як падкрэслiлi ў Мiнскiм сталiчным саюзе прадпрымальнiкаў i работадаўцаў (МССПiР), цяпер беларускаму малому бiзнэсу не хапае плошчаў. Таму дазвол пераводзiць жылыя памяшканнi ў нежылыя павiнен актывiзаваць развiццё прадпрымальнiцтва. Перавесцi жылое памяшканне ў нежылы фонд можна было i раней, але гэта была вельмi складаная i доўгая працэдура. Часта на яе патрабавалася патрацiць не менш як год.
Пасля ўступлення ўказа ў сiлу рашэнне аб пераводзе жылога памяшкання ў нежылое павiнна быць прынята выканаўчым камiтэтам у 15-дзённы тэрмiн з дня падачы ўласнiкам заявы, а ў выпадку запыту выканаўчым камiтэтам дакументаў або звестак ад iншых дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый — на працягу аднаго месяца.
Важна, што ўказ № 479 дае ўласнiку аднакватэрнага жылога дома права выкарыстоўваць частку яго як жылую i частку — як нежылую. Такiм чынам, прадпрымальнiк зможа весцi справы i жыць фактычна ў адным памяшканнi.
Нягледзячы на прадастаўлены дакументам дазвол пераводзiць жылыя памяшканнi ў нежылыя, будзе дзейнiчаць шэраг нарматыўных абмежаванняў наконт таго, якую дзейнасць у iх можна ажыццяўляць. Гэтыя абмежаваннi ўстаноўлены як самiм указам, так i тэхнiчнымi нарматыўна-прававымi актамi, якiя дзейнiчаюць у Беларусi. Абавязковым будзе выкананне шэрагу прыродаахоўных, горадабудаўнiчых i iншых нормаў.
Указ № 479 змяшчае дакладны пералiк дакументаў, якiя ўласнiкi павiнны будуць прадаставiць у мясцовыя выканаўчыя органы. Дакумент прыняты ў адпаведнасцi з запланаванымi мерапрыемствамi па лiбералiзацыi ўмоў ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi i накiраваны на стварэнне дадатковых спрыяльных умоў для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi, у тым лiку на далейшае развiццё сферы паслуг па месцы жыхарства грамадзян.