Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў Асаблiвую частку Падатковага кодэкса

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў Асаблiвую частку Падатковага кодэкса i Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб увядзеннi ў дзеянне Асаблiвай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Агульную частку Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь i iх асобных палажэнняў па пытаннях падаткаабкладання".

Асаблiвая частка Падатковага кодэкса Беларусi вызначае парадак прымянення кожнага з рэспублiканскiх i мясцовых падаткаў, збораў, а таксама асаблiвых рэжымаў падаткаабкладання. Па кожным падатковым плацяжы ўстанаўлiваецца склад плацельшчыкаў, аб'ект падаткаабкладання, падатковая база, памеры ставак, пералiкi льгот, а таксама парадак вылiчэння падаткаў, тэрмiны iх выплаты i прадастаўлення дэкларацый.

У 2010 годзе ў мэтах удасканалення падатковай сiстэмы Беларусi адменены збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельгаспрадукцыi, прадуктаў харчавання i аграрнай навукi, падатак на набыццё аўтатранспартных сродкаў, мясцовы падатак з продажаў тавараў рознiчнага гандлю, мясцовы збор з карыстальнiкаў за паркоўку.

У мэтах кампенсацыi выпадаючых даходаў бюджэту ў сувязi са спрашчэннем падатковай сiстэмы i скарачэннем колькасцi падаткаў павялiчана стаўка ПДВ з 18 працэнтаў да 20 працэнтаў. Новая стаўка ПДВ будзе прымяняцца ў адносiнах да паслуг i тавараў, адгружаных з 1 студзеня 2010 года.

Усе плацельшчыкi Беларусi з 1 студзеня 2010 года атрымалi права выбару тэрмiнаў выплаты падатку на прыбытак: штомесяц або штоквартальна. Таксама з будучага года прапануецца прымаць пры падаткаабкладаннi ўсе адлюстраваныя ў бухулiку затраты па вытворчасцi, рэалiзацыi прадукцыi i паслуг. У Па- датковым кодэксе прадугледжаны толькi закрыты пералiк затрат, якiя не звязаны з вытворчай дзейнасцю плацельшчыка, i якiя па гэтай прычыне не будуць улiчвацца ў падаткаабкладаннi. Адмаўленне ад заканадаўча ўстаноўленага пералiку затрат, якiя ўлiчваюцца пры вылiчэннi падатку на прыбытак, з'яўляецца значным крокам у плане спрашчэння парадку разлiкаў i выплаты плацяжоў у бюджэт.

З 24 працэнтаў да 12 працэнтаў знiжана стаўка падатку на прыбытак па дывiдэндах замежных арганiзацый.

Акрамя таго, з 2010 года пры вылiчэннi i выплаце падатку на прыбытак адменена нармiраванне расходаў на аплату працы, на рэкламныя, маркетынгавыя паслугi.

Пэўныя змяненнi закранулi i падаходны падатак. Стандартны падатковы вылiк на кожнага работнiка пры вылiчэннi падаходнага падатку з 2010 года павялiчаны з Br250 тыс. да Br270 тыс. Ён будзе прадастаўляцца не толькi па месцы асноўнай работы. Акрамя таго, павышана велiчыня гранiчнага ўзроўню заработнай платы, у рамках якога прадастаўляецца такi вылiк, — да Br1,635 млн. Адбылiся i iншыя змяненнi ў частцы выплаты гэтага падатку: з 24 да 48 базавых велiчынь павялiчаны памер падатковага вылiку па страхавых узносах грамадзян па дагаворах страхавання жыцця, з 15 працэнтаў да 12 працэнтаў знiжаецца стаўка падаходнага падатку па дывiдэндах.

У цэлым з уступленнем у сiлу Асаблiвай часткi Падатковага кодэкса падатковая сiстэма Беларусi прыводзiцца ў адпаведнасць з аналагiчнымi сiстэмамi дзяржаў — асноўных партнёраў Беларусi, павышаецца iмiдж краiны па ўмовах вядзення бiзнэсу. Прыняцце Асаблiвай часткi Падатковага кодэкса будзе садзейнiчаць лiбералiзацыi ўмоў гаспадарчай дзейнасцi, удасканаленню падатковага заканадаўства, спрашчэнню падатковай сiстэмы ў Беларусi. Да гэтага часу адменены 17 малаэфектыўных падаткаў i збораў, а таксама тых, што аказваюць негатыўны ўплыў на эканомiку, аб'яднаны плацяжы, якiя маюць падобныя падатковыя базы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Транзит в ЕС осуществляется в обычном режиме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика