Аляксандр Лукашэнка з сынамi напярэдаднi Новага года наведаў дзiцячы дом у Мiнску

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка з сынамi Вiктарам, Дзмiтрыем i Мiкалаем у апошнi дзень адыходнага года наведаў дзiцячы дом змешанага тыпу № 7 "Сям'Я" ў Мiнску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка паглядзеў навагоднi паказ з удзелам выхаванцаў дзiцячага дома, паразмаўляў з дзецьмi. Кiраўнiк дзяржавы падарыў установе тэлевiзар з вадкакрышталiчным экранам i камп'ютарны клас, а кожнаму дзiцяцi быў уручаны навагоднi падарунак. У сваю чаргу дзецi падарылi Прэзiдэнту карцiну, зробленую сваiмi рукамi, з выявай сiмвала надыходнага года — тыгра.

Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў сусветных лiдараў з Калядамi i Новым годам

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў з нагоды Калядаў i Новага года вiншавальныя пасланнi вышэйшаму кiраўнiцтву Расiйскай Федэрацыi, Патрыярху Маскоўскаму i ўсяе Русi Кiрылу, а таксама кiраўнiкам дзяржаў СНД, Еўропы, Азii, Афрыкi, Блiзкага Усходу i Лацiнскай Амерыкi, кiраўнiкам мiжнародных арганiзацый, расiйскiх рэгiёнаў, а таксама вядомым палiтычным i грамадскiм дзеячам i прадстаўнiкам дзелавых колаў.

У прыватнасцi, у вiншаваннi на iмя Прэзiдэнта Расii Дзмiтрыя Мядзведзева кiраўнiк беларускай дзяржавы адзначыў: "Перакананы, што ў надыходным годзе сумеснымi намаганнямi мы зможам ажыццявiць важныя маштабныя праекты па рэалiзацыi патэнцыялу стратэгiчнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Расiяй, надаць дадатковы iмпульс iнтэграцыйным працэсам". Аляксандр Лукашэнка пажадаў свайму расiйскаму калегу паспяховага ажыццяўлення намечаных планаў, моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Рауля Кастра з Днём вызвалення Кубы

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета i Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Куба Рауля Кастра i кубiнскi народ з 51-й гадавiнай Дня вызвалення Рэспублiкi Куба.

"Паступальнае развiццё ўсебаковага супрацоўнiцтва з Кубай з'яўляецца прыярытэтам беларускай знешняй палiтыкi. Традыцыйна дружалюбныя адносiны памiж нашымi краiнамi маюць шматгранны характар, ёсць таксама ўсе падставы для iх актыўнага пашырэння ва ўсiх сферах у далейшым", — адзначаецца ў вiншаваннi кiраўнiка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Раулю Кастра новых поспехаў у адказных дзяржаўных справах, а таксама шчасця, мiру i дабрабыту кубiнскаму народу.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Транзит в ЕС осуществляется в обычном режиме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика