Зянон Ломаць: Гiпермаркеты гандлююць iмпартам, закупленым за валюту, якую яны не зарабiлi

Источник материала:  

Аб гэтым заявiў старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi Зянон Ломаць на калегii КДК, дзе разгледжаны вынiкi аналiзу i ацэнкi работы рознiчнага гандлю, мясцовых органаў улады па забеспячэннi выканання ў 2009 годзе прагнозных паказчыкаў па тэмпах росту рознiчнага тавараабароту, перадае БЕЛТА.

"Часта ўзнiкае пытанне, дзе супер-, гiпермаркеты, якiя гандлююць iмпартам, бяруць валюту на яго закупку", — сказаў старшыня Камiтэта дзяржкантролю. Калi ў прадпрыемства дадатнае гандлёвае сальда, то да яго няма нiякiх пытанняў, але часцей за ўсё супермаркеты "выкарыстоўваюць валюту, якую яны купiлi i якую зарабiлi нашы валаўтваральныя прадпрыемствы". Кiраўнiк КДК, звяртаючыся да прадстаўнiкоў гандлёвых арганiзацый, заклiкаў iх перабудоўвацца. "Не вымушайце нас падштурхоўваць вас рабiць гэта".

КДК не выступае супраць iмпарту ў гандлi. Імпарт — гэта справа гаспадара магазiна. Але айчынную прадукцыю ў абавязковым асартыменце ён павiнен прадставiць, лiчыць старшыня Камiтэта дзяржкантролю. Зянон Ломаць прывёў некалькi прыкладаў, як прадстаўлена айчынная прадукцыя ў гiпер- i супермаркетах. Так, у "Гiпа" пасля прынятых мераў доля айчынных харчовых тавараў павялiчылася да 70 працэнтаў. А вось у "Кароне" яна не перавышае 43 працэнты. Прадстаўнiкi некаторых супермаркетаў заяўляюць, што iх гандаль разлiчаны на пакупнiка сярэдняга i высокага дастатку, таму, лiчаць яны, "айчынныя кансервы хай вязуць у вёску". У той жа час гандлёвы дом "На Нямiзе" паспяхова прадае айчынныя тавары пры наяўнасцi iмпарту, забяспечвае добры тавараабарот. "Ёсць у каго павучыцца. Вадзiце i паказвайце, як трэба працаваць", — сказаў кiраўнiк КДК, звяртаючыся да кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, якiя адказваюць за работу гандлю.

Мiжабласныя пастаўкi спажывецкiх тавараў павiнны ажыццяўляцца ў Беларусi бесперашкодна, заявiў Зянон Ломаць. Кiраўнiк КДК адзначыў, што праблема вусных забаронаў чыноўнiкамi пастаўляць у гандлёвую сетку тавары толькi прадпрыемстваў свайго рэгiёна ўсё яшчэ iснуе. Хоць яе нельга назваць крытычнай i некiруемай. Тым не менш, усё ж такi мае месца прыярытэтны продаж на падведамных тэрыторыях тавараў, вырабленых мясцовымi вытворцамi.

Зянон Ломаць нагадаў аб недапушчальнасцi такiх фактаў.

←Сообщения пресс-службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика