Хрысцiянам Беларусi, якiя святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня
Дарагiя суайчыннiкi!
Ад усяго сэрца вiншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.
Гэта вялiкае свята асвятляе жыццё мiльёнаў людзей нязгасным святлом веры, надзеi i любовi. У наш няпросты i прагматычны час Раство раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра i мiласэрнасцi, натхняе на маральнае ўдасканальванне i самаадданае служэнне блiзкаму.
Няхай сённяшнiя ўрачыстыя i радасныя днi, якiя пералiваюцца яркiмi агнямi, стануць для вас сiмвалам шчасця i дабрабыту ў надыходным годзе, нададуць упэўненасцi ў будучынi, падораць цяпло сустрэч i сяброўскiх зносiнаў. Няхай сыдуць у мiнулае праблемы i крыўды, а ў вашых дамах i сем'ях запануюць згода i дастатак. Няхай у кожнага павялiчацца сiлы i натхненне для стваральнай працы на карысць нашай цудоўнай Беларусi.
Жадаю вам моцнага здароўя, удачы ва ўсiх справах i выдатнага настрою. Вясёлага Раства, дарагiя сябры!
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.