АБСЭ прапанавала Беларусі зрабіць сумесныя высновы па выбарах ва Ўкраіне

Источник материала:  
АБСЭ прапанавала Беларусі зрабіць сумесныя высновы па выбарах ва ЎкраінеАБСЭ прапануе Беларусі зрабіць сумесныя высновы па выніках будучых прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Такую прапанову агучыла сёньня выконваючая абавязкі кіраўніка рабочай групы ПА АБСЭ па Беларусі Сэсылія Вігстрэм на сустрэчы з намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерыем Івановым.Агенцтва БЕЛТА цытуе Сэсылію Вігстрэм:

"Спадзяюся, што некаторыя члены вашай дэлегацыі прымуць удзел у назіраньні за выбарамі ва Ўкраіне ў студзені наступнага году. ПА АБСЭ накіруе для назіраньня за гэтымі выбарамі 136 наглядальнікаў з 31 краіны. Місія маніторынгу за ўкраінскімі выбарамі дае шанц абмеркаваць структуру выбараў знутры, зрабіць сумесныя высновы".

У сваю чаргу Валеры Іваноў канстатаваў, што супрацоўніцтва паміж беларускім парлямэнтам і эўрапейскімі парлямэнцкімі структурамі за апошні час значна актывізавалася. "Нас пачалі ўспрымаць як партнэраў, і гэта шмат аб чым сьведчыць", - сказаў ён.

Акрамя таго, Валеры Іваноў адзначыў, што Беларусь надае асаблівае значэньне супрацоўніцтву ў рамках ініцыятывы "Ўсходняе партнэрства".

"Мы ўдзячны Польшчы і Швэцыі, якія сталі асноўнымі лабістамі, у добрым сэнсе гэтай ініцыятывы. Яе рэалізацыя выводзіць адносіны Беларусі і ЭЗ на больш высокі якасны ўзровень", – падкрэсьліў ён.

Валеры Іваноў адзначыў добры ўзровень узаемадзеяньня беларускай дэлегацыі з членамі рабочай групы ПА АБСЭ:

"Сумесна мы рэалізавалі некалькі праектаў – правялі два сэмінары з трох, аб якіх дамовіліся. Яны былі прысьвечаны разьвіцьцю эканомікі і інвэстыцый у Беларусі. Рэзананс і карысьць у нашай краіне ад гэтых сэмінараў вельмі высокія. Іх матэрыялы і вынікі дастаткова часта выкарыстоўваліся для работы ў парлямэнце пры падрыхтоўцы і прыняцьці законапраектаў. Вынікам стала паляпшэньне інвэстыцыйнага клімату ў Беларусі. Да нас і паехалі інвэстары".
←«Палатка» не отменила скандальную статью Уголовного кодекса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика